Калядныя сустрэчы адмяняюцца. Прычына — каронавірус

Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, паведамляе catholic.by

tk.jpg


"У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай пандэміяй каранавірусу, клапоцячыся пра духоўнае і фізічнае здароўе людзей, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пастанаўляю наступнае:

  •     адмяняюцца традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленне аплаткай з удзелам іерархаў;
  •     разам з тым, у парафіях, паводле разважлівага меркавання пробашчаў, прадстаўнікоў розных катэгорый вернікаў (дзяцей, моладзь, сем’і і г.д.) можна запрасіць на святую Імшу ці іншае адмысловае набажэнства, памаліцца ў іх інтэнцыі і сімвалічна падзяліцца з імі аплаткай;
  •     традыцыйнае пастырскае наведванне сем’яў з благаслаўленнем дамоў і кватэр (Каляда) можа адбывацца выключна па запрашэнні канкрэтнай сям’і ці асобы з захаваннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і раней выдадзеных распараджэнняў касцёльных уладаў;
  •     традыцыйныя батлейкі-яслі ў касцёлах і капліцах або побач з імі неабходна ўсталяваць такім чынам, каб выключыць магчымасць утварэння каля іх натоўпу.


З благаслаўленнем на плённую падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння і духоўнае перажыванне калядных святаў".