Ягор Лебядок і яшчэ пяцёра мужчын прызнаныя палітвязнямі
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек. Сярод іх вядомы ваенны эксперт Ягор Лебядок, які прынцыпова не хацеў з’язджаць з Беларусі.
Палітвязнямі прызнаныя:
Дзмітрый Шувалаў — асуджаны да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па
абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за
каментары, перадачу звестак і відэа пра дзейнасць вайсковага аэрадрома ў адзін
з тэлеграм-каналаў;
Ягор Лебядок — узяты пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за каментары для «Е*рарадыё»;
Аляксандр Іваноў — узяты пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за перадачу звестак пра перасоўванне вайсковай тэхнікі ў адзін з тэлеграм-каналаў;
Сяргей Вайцюк — асуджаны за замах на ўдзел у вайсковых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 КК да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Міхаіл Лістападаў — асуджаны за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайсковых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК і паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у мірным сходзе да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Сяргей Грыбовіч — узяты пад варту за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайсковых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 361-3 КК і паводле ч. 1 арт. 130 КК за выказванні ў сацыяльных сетках, якія не ўтрымлівалі заклікаў да гвалту.
Цяпер, паводое праваабаронцаў, у Беларусі 1282 палітвязні. Насамрэч іх значна больш.