Хронікі рэпрэсій у Беларусі за 12 снежня

Агляд галоўных навін краіны за сённяшні дзень.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Генпракуратура агучыла падрабязнасці «справы TUT.BY». Паводле «беларускай феміды», журналісты выдання давалі «загадзя пазітыўныя ацэнкі дзеянняў апанентаў улады» і «прыхавана каардынавалі пратэсную актыўнасць у грамадстве». Да таго ж, ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» ў 2019-2021 гадах мела нахабства «недаплаціць дзяржаве больш за 3 млн. рублёў падаткаў».
Сёння ў Беларусі пачаўся першы завочны суд. Уяўныя падсудныя — стваральнікі і адміністратары ТГ-каналаў «Чорная кніга Беларусі». Іх абвінавачваюць у «распальваньні сацыяльнай варожасці, незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі пра прыватные жыццё і персанальныя звесткі». Дзяржаўныя прапагандысты нават пакрыўдзіліся і напісалі: «У суд з'явіліся дзяржаўны абвінаваўца, а таксама абаронцы абвінавачаных. Самі фігуранты, нягледзячы на тое, што былі апавешчаны належным чынам, у суд не прыйшлі».
Стала вядома пра затрыманне 15 чалавек падчас «аблавы» ў Браславе, арганізаванай сілавікамі 7 снежня. Пра гэта паведаміў праваабаронцам адзін з тых, хто выйшаў з СІЗА пасля трох сутак арышту. «Большасць затрыманы па артыкуле 19.11 КК. Аднаго з затрыманых забралі за рэпост навін з незалежнага Telegram-канала ў лакальны чат у 2020 годзе», — паведаміў краязнаўца Кастусь Шыталь.
Мастака Івана Вярбіцкага будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. 15 сакавіка ён быў прысуджаны да 8 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі. У калоніі на Вярбіцкага аказваўся ціск: два месяцы зняволены утрымліваўся ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 года палітвязню пакаранне было павялічана, ён пераведзены ў магілёўскую калонію №4. Цяпер яго чакае новы 
Тры гады «хатняй хіміі» прысудзілі за ўдзел у адным маршы пратэсту 23 жніўня 2020 года Аляксандру Адашчыку. Суддзя прызнаў яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Да вынясення прысуду мужчына знаходзіўся пад вартай, яго вызвалілі ў зале суда. Аляксандр прызнаў сваю віну.
У Слоніме сілавікі затрымалі Андрэя Казялецкага. На «пакаяльным» відэа мужчына кажа, што быў затрыманы праз «абразу міліцыянтаў у каментарах у інтэрнэце».
Паводле даных праваабаронцаў «Вясны», на сённяшні дзень у краіне налічваецца 1437 палітычных зняволеных. Ініцыятыва «Dissidentby» вызнае палітвязнямі 1717 чалавек. Сярод іх — 201 жанчына і 8 непаўнагадовых. 14 палітвязняў адпраўленыя на прымусовае лячэнне.