Гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць ужо з 20 красавіка

У Мінску з 20 красавіка ў некаторых спажыўцоў адключаць гарачае водазабеспячэнне.



hot_water.jpg

Для падрыхтоўкі цеплавых сетак горада да працы ў зімовых умовах УП «Мінсккамунцепласетка» з 20 красавіка адключыць гарачае водазабеспячэнне ў спажыўцоў па вуліцах 50 гадоў Перамогі, 1, 2, 3, 3Б, 5 — корпус 1 і 2, 5А, 7, 9-12, 14, 15, 17-19, 21, 23; Рагачоўская, 1, 3, 5, 7, 7А, 9, 19; Герояў 120-й Дывізіі, 17; пр. Незалежнасці, 202, 202/3.

У час выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправода. Пры выяўленні цечы вады або выпарвання з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару УП «Мінсккамунцепласетка» па тэлефоне 267-88-88, ці ў бліжэйшыя КУП «ЖЭУ».

БелТА