Front Line Defenders: «Праваабаронцы вымушаныя штодня змагацца за выжыванне»
Front Line Defenders апублікавала справаздачу аб праваабаронцах, якая асвятляе развіццё сітуацыі ў 2012 годзе і аналізуе сітуацыю ў кожным рэгіёне свету. Сумная рэальнасць заключаецца ў тым, што, у той час як ўрады заяўляюць на міжнародных форумах аб падтрымцы ў галіне правоў чалавека і павазе да працы праваабаронцаў, на практыцы, праваабаронцы вымушаныя штодня змагацца за выжыванне.
Справаздача паказвае, як бяспечная прастора, у якой працуюць праваабаронцы, паступова звужаецца, калі іх асабісты аўтарытэт атакуецца шляхам паклёпніцкіх кампаній, спансаваных урадамі, дзе яны звычайна прадстаўляюцца агентамі заходніх або замежных інтарэсаў. Увядзенне абмежавальнага заканадаўства, якое звужае як іх дзейнасць, так і магчымасці ў атрыманні міжнароднага фінансавання, таксама часта выкарыстоўваецца для таго, каб абцяжарыць іх працу.
Справаздача
таксама падкрэслівае трывожна вялікі лік забойстваў праваабаронцаў і той факт, што выпадкі фізічнага нападу былі зарэгістраваныя толькі з боку Front Line Defenders ў 28 краінах. Справаздача складзены на аснове працы Front Line Defenders ў падтрымку
праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў сітуацыі небяспекі. У 2012 годзе Front Line Defenders
апублікаваў 287 тэрміновых зваротаў аб 460 праваабаронцах, якія працуюць у 69 краінах; прадаставіў 267 грантаў па бяспецы і навучыў 358 праваабаронцаў. У агульнай складанасці, больш за 1150 праваабаронцаў
атрымалі карысць у выніку падтрымкі Front Line Defenders у галіне бяспекі ў 2012 годзе.
Поўны тэкст справаздачы:
http://spring96.org/be/news/60913