Экс-супрацоўнік АП: «Качанава настойвала на 80%, Шэйман прапаноўваў 60 і прызнаць паразу Лукашэнкі ў Мінску»
Былы супрацоўнік АП Анатоль Котаў расказаў «Свабодзе», як паводзілі сябе чыноўнікі ў жніўні-2020.
— Гучалі звесткі, што сярод кіраўніцтва была дыскусія,
колькі працэнтаў «маляваць Лукашэнку».
— Так, дыскусія была, і перамагла лінія Наталлі Качанавай,
што трэба напісаць 80 працэнтаў, — адзказвае былы супрацоўнік Адмiнiстрацыi прэзiдэнта.
— А нехта выступаў за 50 працэнтаў?
— За 50 не было нікога. Але Віктар Шэйман прапаноўваў напісаць 60 і нават дапусціць, што ў Мінску Лукашэнка прайграе. Гэта выглядала б натуральна і дазволіла б супакоіць людзей, прадухіліць масавыя пратэсты. Праблема ў тым, што гэтая прага народнай любові ёсць ва ўсіх дыктатараў, гэта праблемы мадэлі, якая застаецца закладніцай самой сябе.