ДПК заявіў, што польскія сілавікі спрабавалі спыніць мігрантаў аўтаматнымі чэргамі
Прэс-служба Дзяржпамежкамітэта Беларусі паведаміла, што ўначы 23 лістапада польскія сілавікі сустрэлі мігрантаў, якія незаконна спрабавалі трапіць на тэрыторыю Польшчы, аўтаматнымі чэргамі.
«Група уцекачоў, якія знаходзяцца ў роспачным стане, прыняла рашэнне самастойна прайсці на тэрыторыю Польшчы. На гэты крок людзей штурхнула бязвыхаднае становішча, у якім яны аказаліся з-за адсутнасці легальнай магчымасці падаць прашэнне аб прадастаўленні абароны ў ЕС. На гэты раз польскія сілавікі сустрэлі бежанцаў аўтаматнымі чэргамі», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што для спынення магчымых правакацый гэты ўчастак «быў прыкрыты беларускімі вайскоўцамі».