Чыкен-рол «Маленькі Цэзар» стаў прычынай масавага атручвання навучэнцаў мінскай школы № 61
Пра гэта паведамляе «Белсат».
Прычынай харчовага атручвання ў вучняў мінскай сярэдняй школы №61 стаў стафілакок, які трапіў у чыкен-ролы "Маленькі цэзар". Мінздароўя працягвае расследаванне сітуацыі.
Следчы камітэт сцвярджае, што стафілакок выяўлены ў васьмі работнікаў харчовага блока, шасцёра з якіх удзельнічалі ў прыгатаванні стравы.
На дадзены момант усе пацярпелыя дзеці выпісаныя з інфекцыйнай лякарні.