Цёця Моця пачынае гульню «Добрыя суседзі»

Цёця Моця пачынае гульню «Добрыя суседзі»: як палепшыць жыццё вакол сябе і запрашае ў яе ўсіх, каму неабыякава месца, дзе яны жывуць.

screenshot_from_2018_08_17_14_23_45.png


Непрыгожы пад'езд і шматгадовая лужына каля ўваходу? Зламаныя арэлі і іржавая горка на дзіцячай пляцоўцы? Ніводнага дрэўца, але занадта шмат машын? Паверце: на ўсё гэта можаце паўплываць вы самі! І не бойцеся, вы не адны: цяпер з вамі – Цёця Моця.

Гуляючы ў гульню «Добрыя суседзі», вы выявіце лакальныя праблемы, і даведаецеся, як іх вырашыць; пазнаёміцеся і пасябруеце з людзьмі, якія жывуць побач, і аб'яднаецеся з імі для вырашэння хвалюючых пытанняў; навучыцеся ўзаемадзейнічаць з мясцовымі органамі ўлады і СМІ. Але галоўнае – Цёця Моця падзеліцца сваімі ведамі і досведам і натхніць вас на цудоўныя перамены!

Далучыцца да гульні можна ў любы момант, а першае заданне прыйдзе ў бліжэйшы ад рэгістрацыі аўторак. Запісвайцеся прама цяпер, каб не прапусціць запаветны ліст ад Цёці Моці! Удзел у гульні – бясплатны.
Арганізатар гульні – Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

Галоўная задача гульні – натхніць удзельнікаў ды ўдзельніц на пазітыўныя змены месцаў, дзе яны жывуць, і даць самы першы імпульс і падказкі, неабходныя для гэтых пераменаў. Яны пераканаюцца, што здольныя на неверагодныя рэчы і ўбачаць, як шмат можна зрабіць разам.

У гульню можна ўключыцца ў любы момант, і для кожнага гульца яна доўжыцца шэсць тыдняў. Кожны аўторак вядучая гульні Цёця Моця адпраўляе ўсім зарэгістраваным электронны ліст, а ў ім – тры заданні. Неабавязкова выконваць усе тры, трэба выбраць толькі адно: тое, якое падаецца самым сімпатычным, актуальным і пасільным. Тым не менш, тыя два, што засталіся, таксама можна рабіць, калі ёсць настрой, сілы і жаданне: за іх будуць налічаны дадатковыя бонусы.

Некаторыя заданні будзе даваць не толькі Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, але і арганізацыі-партнёры. Усе зацікаўленыя могуць далучыцца да іх ліку.

Як толькі заданне выканана – удзельнікі і ўдзельніцы пішуць Цёці Моці ліст са справаздачай. Таксама яны могуць расказваць пра свае поспехі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #dobrososedi.

У гульні няма строгіх тэрмінаў выканання, і ўдзельнікі не павінны адпраўляць справаздачы кожны тыдзень. Для таго каб прайсці гульню, атрымаць сертыфікат і запрашэнне на сустрэчу самых актыўных гульцоў і прэмію «Зрабілі», неабходна, каб было выканана па адным заданні з кожнага этапу да канца тэрміну гульні (шэсць тыдняў). Нягледзячы на ​​тое, што прамежкавых праверак не прадбачыцца, гульцам рэкамендуецца прыступаць да выканання заданняў адразу ж, як толькі яны іх атрымліваюць, не адкладваючы справу ў доўгую скрыню.