Ціхан Клюкач: «Заўсёды былі на гэтай зямлі героі»

Палітвязень Ціхан Клюкач даслаў у рэдакцыю «Новага Часу» адзін са сваіх цудоўных малюнкаў.

kljukacz_logo.jpg

— Што я хачу сказаць гэтым малюнкам? Што заўсёды былі на гэтай зямлі героі, тыя, хто змагаўся за праўду, хто верыў у лепшую будучыню, хто ўсё жыццё прысвяціў вялікай справе — служэнню народу. Тыя, хто выходзіў з бел-чырвона-белымі сцягамі на вуліцы і плошчы беларускіх гарадоў у 2020-м — духоўныя нашчадкі тых герояў: ад Вітаўта да Кастуся Каліноўскага, ад рыцараў ВКЛ да паўстанцаў Касцюшкі. Жыве Беларусь!
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2