Берасцейскія мытнікі назвалі Скарыну «чалавекам з невядомай сімволікай»
7200 налепак суполкі «Мая краіна Беларусь» з выявамі нацыянальнай сімволікі, канфіскаваныя берасцейскімі мытнікамі, адправілі на экспертызу. Пра гэта паведаміў адзін з адміністратараў суполкі Сяргей Бяспалаў.
Іншы адміністратар суполкі, студэнт аднаго з мінскіх ВНУ, уязджаў 1 лютага ў Беларусь з Украіны праз пераход «Хаціслаў». Падчас асабістага дагляду мытнікі знайшлі друкаваную прадукцыю ў асабістых рэчах і склалі пратакол. У акце адбору гаворыцца, што «змест некаторых налепак, як мяркуецца, мае экстрэмісцкі характар».
Сканфіскаваныя налепкі дзевяці відаў. Сярод іх выявы герба «Пагоня», Францішка Скарыны і бел-чырвонага белага сцягу.
У тэксце рашэння гербы «Пагоня» і «Калюмны», а таксама лагатып суполкі фігуруюць як «невядомая сімволіка». Францішка Скарыну мытнікі назвалі «чалавекам з невядомай сімволікай».
У рашэнні пра прызначэнне пералік налепак прадстаўлены наступным чынам:
1. Налепка «500 гадоў Беларускай Бібліі» з выявай чалавека (Францішак Скарына — РС) з невядомай сімволікай.2. Налепка «Не сілай, а розумам» з выявай сонца, кнігі і невядомай сімволікі.3. Налепка «Падатак з выявай чалавека і чатырох грузавых машын».4. Налепка з выявай чалавека з галавой зубра і невядомай сімволікай.
«Мая краіна Беларусь» — адна з самых папулярных беларускіх суполак у сацыяльных сетках. На яе падпісана каля 150 тысяч чалавек.
Паводле svaboda.org