Бабруйскія актывісты дамагліся з’яўлення новага аўтобуса на гарадскім маршруце

Бабруйскія грамадскія актывісты ў межах ініцыяванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй кампаніі “Шлях да здароўя” дамагліся з’яўлення новага аўтобуса на гарадскім маршруце.



autobus.jpg

“У дадатак да Вашага звароту, які паступіў у Бабруйскі гарвыканкам, па транспартным пытанні ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі па даручэнні кіраўніцтва паведамляе, што ў выніку праведзенага 09.06.2015г. конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярным гарадскім паведамленні на маршрут №60 “Анкадыспансер — Санаторый Леніна" дададзены 1 аўтобус аўтамабільнага перавозчыка прыватнай формы ўласнасці”, — гаворыцца ў адказе каардынатару аргкамітэту БХД Таісіі Кабанчук.
У падтрымку з’яўлення дадатковых аўтобусаў бабруйскія актывісты сабралі больш за 300 подпісаў гараджанаў. 
Паводле прэс-службы БХД