Апытанне: Большасць айцішнікаў-беларусаў незадаволеныя заробкам
Большасць беларускіх айцішнікаў незадаволеныя сваім заробкам. Такія вынікі прынесла апытання, якое правяло выданне devby.io.
Удзел у даследаванні прынялі больш за 1500 IT-спецыялістаў.
Амаль палова — распрацоўшчыкі. 40% — мідлы, 34% — сеньёры. 47% спецыялістаў працуе на аўтсорсе. 50% айцішнікаў працуюць у Беларусі.
Толькі 43,4% рэспандэнтаў задаволеныя сваім цяперашнім заробкам. Паўгода таму па выніках аналагічнага анкетавання задаволеных было
больш — 49%.
З усіх айцішнікаў, каго задавальняе заробак, блізу 40% —
сеньёры, блізу 35% — мідлы. Больш за палову зарабляюць ад 2 да 5 тысяч даляраў,
у 20 рэспандэнтаў заробак ад 9 тысяч даляраў і вышэй. 5,5% айцішнікаў,
задаволеных заробкам, атрымліваюць ад 500 да 1000 даляраў.
Амаль 57% рэспандэнтаў не задаволеныя сваім заробкам. З іх
17% лічаць, што павінны зарабляць на 20% больш. Гэта самая вялікая катэгорыя
айцішнікаў сярод незадаволеных заробкам. Амаль палова з іх — мідлы. Каля 40% —
супрацоўнікі буйных кампаній (1000+ чалавек). Больш за палову зарабляе ад 1 да
3 тысяч даляраў (чыстымі).
5,5% лічаць, што іх зарплата павінна быць большай на 50-100%
(амаль такі ж працэнт быў паўгода таму). Большасць (60%+) атрымліваюць да 1,5
тысячы даляраў. У некалькіх рэспандэнтаў з гэтай катэгорыі айцішнікаў заробак
вагаецца ў межах 3,5-4,2 тысячы даляраў.
Каля 40 рэспандэнтаў (2,3%) мяркуюць, што ім нават
пераплачваюць (паўгода таму — 1,9%). Большасць — сеньёры. Больш за палову
зарабляюць ад 4 да 10 тысяч даляраў у месяц.
Самы вялікі адсотак айцішнікаў, задаволеных заробкамі, — сярод спецыялістаў, якія жывуць у Грузіі (52,3%), самы нізкі — сярод
спецыялістаў, якія працуюць у Літве (36,9%).
За паўгода працэнт такіх спецыялістаў скараціўся ва ўсіх
лакацыях. Айцішнікі, якія жывуць у Грузіі, па выніках мінулага анкетавання
таксама лідзіравалі па долі станоўчых адказаў, але іх было больш — 58,3%. У
Літве таксама было больш задаволеных заробкам — 43,4%.
Што тычыцца айцішнікаў, якія працуюць у Беларусі, то сваімі
даходамі задаволены толькі 41%. Паўгода таму іх было больш за 50%.