Актывіст Андрэй Юркоў атрымаў чарговы прысуд па арт. 23.34. Усяго за апошні год ён правядзе за кратамі 77 сутак
А год назад яго судзілі за дызлайк у «Аднакласніках».
Горацкі актывіст Андрэй Юркоў, які правёў Новы год на ІЧУ нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, 4 студзеня атрымаў яшчэ дадаткова 15 сутак арышту, паведамляе тэлеграм-канал MAYDAY.
На суд да актывіста ніхто трапіць не змог — яго вельмі хутка
прывезлі ў будынак суда, таксама хутка асудзілі і звезлі.
Усяго за апошні год у Юркова назапасілася ўжо 77 сутак у
няволі.
Грамадскі актывіст Андрэй Юркоў некалькі разоў балатаваўся ў парламент па Горацкай акрузе. Упершыню пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў ён быў затрыманы 10 жніўня ля будынка Горацкага райвыканкама. На наступны дзень суд вынес рашэнне аб пакаранні за парушэнне закона «Аб масавых мерапрыемствах» у выглядзе 12 сутак арышту. Пазней Юркова яшчэ некалькі разоў судзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Горках.
А год таму Юркова судзілі нават за дізлайк у «Аднакласніках». Спачатку ён атрымаў штраф у 10 базавых, але потым гэтае рашэнне было скасавана.