Ахоўваць помнікі разам
6 сакавіка ў Музеі беларускага народнага мастацтва (філіі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі), у будынку былога касцёла святога Мацвея ў Раўбічах, прайшла навукова-практычная
канферэнцыя “Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры. Узаемадзеянне грамадскасці і дзяржавы.
Тэма засведчыла неардынарнасць падзеі: дзяржаўныя і грамадскія структуры ўпершыню за доўгі час працягнулі адно аднаму рукі.
6 сакавіка ў Музеі беларускага народнага мастацтва (філіі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі), у будынку былога касцёла святога Мацвея ў Раўбічах, прайшла навукова-практычная
канферэнцыя “Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры. Узаемадзеянне грамадскасці і дзяржавы.
Тэма засведчыла неардынарнасць падзеі: дзяржаўныя і грамадскія структуры ўпершыню за доўгі час працягнулі адно аднаму рукі.
Зацікаўленасць у практычным дыялогу была падкрэслена ў і вітанні яе ўдзельнікаў міністра культуры Паўла Латушкі, агучаным загадчыцай сектара аховы помнікаў Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай
спадчыны і рэстаўрацыі МК Наталляй Хвір: “З невядомых прычынаў была парушана сувязь паміж грамадствам і людзьмі, якія прымаюць рашэнні, але на сённяшні дзень Міністэрства культуры вельмі
зацікаўлена ў наладжванні дыялога паміж Міністэрствам культуры і грамадствам.
Пажаданне аднаўляць сувязі адрасавалася як шырокай грамадскасці, так і канкрэтнай арганізацыі, актыўнасць якой апошнім часам навідавоку — Беларускаму добраахвотнаму таварыству аховы помнікаў
гісторыі і культуры (БДТАПГК). Менавіта яно і выступіла арганізатарам канферэнцыі ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі.
Кіраўнік БДТАПГК Антон Астаповіч, гаворачы пра тэорыю і практыку дзяржаўнай палітыкі па ахове спадчыны, звярнуў увагу на драматычнае сутыкненне двух працэсаў. Практычнай рэгенерацыі гістарычнай
культурнай прасторы супярэчаць камерцыйнае выкарыстанне і хаатычнае будаўнічае засваенне ахоўных аб’ектаў і тэрыторый. У сітуацыі, калі адсутнічае дзейсная інспекцыя па ахове помнікаў, закон
не спрацоўвае. Прыкладам, уключэнне летам мінулага года каля 270 аб’ектаў у ахоўны спіс у Брэсце не выратавала некалькі з іх ад выстаўлення на аўкцыён. Спробы БДТАПГК ратаваць ад варварскай
перабудовы гістарычны цэнтр Мінска зваротамі ў пракуратуру пра парушэнне закона пакуль ні разу не прывялі да рэальнага пакарання парушальнікаў.
Аляксандр Ярашэвіч, вядомы спецыяліст у гісторыі старажытнабеларускага мастацтва, прывёў цэлы мартыралог твораў скульптуры і іканапісу, якія загінулі ў апошнія дзесяцігоддзі ў полымі пажараў, у
асноўным у драўляных храмах.
Археолаг і гісторык Міхась Чарняўскі закрануў тэму разбурэння археалагічных помнікаў “чорнымі капальнікамі. Колішні настаяцель раўбіцкай каталіцкай парафіі Ігар Лашук узняў
праблему вяртання былых храмаў, у якіх размясціліся свецкія ўстановы, царкве. У прыватнасці, гутарка ішла пра касцёл у Раўбічах, зачынены яшчэ расійскімі ўладамі ў 1866 годзе за спяванне прыхаджанамі
патрыятычных гімнаў падчас паўстання Каліноўскага.
Адказ на сфармуляванае Антонам Астаповічам пытанне, што чакае Беларусь у будучыні — “ці небыццё нашай спадчыны, ці яе захаванне і паступовае адраджэнне — залежыць
ад уліку інтарэсаў усіх яго ўдзельнікаў.