Адвакат Дзмітрый Лаеўскі выказаўся пра цяперашнюю сітуацыю з абаронай падсудных
«У гісторыі Беларусі яшчэ не было спраў з большай колькасцю пацярпелых адвакатаў, чым у так званай «справе Каардынацыйнай рады».
Адвакат Дзмітрый Лаеўскі, якога 9 ліпеня выключылі з калегіі адвакатаў, выказаўся пра цяперашнюю сітуацыю з абаронай падсудных:
«Выключэнне мяне з калегіі адвакатаў у сувязі з абаронай Віктара Бабарыкі і наступная з гэтага немагчымасць для мяне ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць перашкаджае далейшай абароне не толькі Віктара Бабарыкі, але і іншых людзей, у тым ліку абароне Максіма Знака.
У гісторыі Беларусі яшчэ не было спраў з большай колькасцю пацярпелых адвакатаў, чым у так званай «справе Каардынацыйнай рады».
Зараз суда па гэты справе чакаюць два абвінавачаных – Максім Знак і Марыя Калеснікава, а іх адвакатаў, якія падвергліся рэпрэсіям, ужо шэсць. Пры чым двое з іх: адвакаты Марыі Калеснікавай – Максім Знак і Ілля Салей – затрыманыя і знаходзяцца пад крымінальным пераследам.
Ці шмат знойдзецца адвакатаў з дастатковым вопытам, каб уступіць у справу, дзе для цябе ўзнікаюць такія рызыкі, і замяніць калегаў, ухіленых з абароны?
Адна гэтая акалічнасць наглядна дэманструе абстаноўку, у якой мы працавалі, і не дазваляе прызнаць ніякія вынікі працэсу, акрамя апраўдання».