Абвешчаны збор дапамогі рэпрэсаванай лекарцы з Гомля

Алена Давыдава – фельчарка з хуткай дапамогі мела намер стаць кандыдатам пратэсту падчас прэзідэнцкіх выбараў. Як толькі Алена абвесціла пра гэта, на яе абрынулася рэпрэсіўныя дзяржаўная машына.

mg_6210.jpg

Яе абвесцілі спачатку кантактам першага ўзроўню, а потым, як сцвярджае фельчарка, падрабіўшы яе аналіз на каронавірус, зрабілі яе хворай на Ковід – 19. Такім чынам, змусілі яе знаходзіцца каля месяца на самаізаляцыі. Мясцовая паліклініка не адкрыла ёй бальнічны, таму зараз яна не можа прыступіць да працы каб забяспечваць сваю сям’ю.
У сувязі з эпідэміяй часовыя грашовыя цяжкасці ўзніклі і ў яе мужа, які не можа атрымаць свой заробак за некалькі месяцаў. Сям’я, у якой гадуецца 3 малых дзяцей, апынулася ў цяжкім фінансавым становішчы і мае пільную патрэбу ў падтрымцы.
Зрабіць гэта можна паклаўшы грошы на беларускую картку Алены Давыдавай (№ 4255 2003 0066 6161 да 04/22)