А дзе фітасанітарны сертыфікат? Расія вярнула ў Беларусь 20 тон яблыкаў
Супрацоўнікі «Рассельгаснагляду» забаранілі ўвоз у Расію 19,7 тон яблыкаў, якія ехалі з Брэсцкай у Бранскую вобласць.

Як высветлілася ў пункце каранціну раслін «Далосцы-1» у Пскоўскай вобласці, у перавозчыка не было фітасанітарнага сертыфіката на частку грузу.
Тавар вярнулі ў Беларусь, распачатая справа аб адміністрацыйным парушэнні, паведамляе reform.by са спасылкай на Паўночна-Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленне «Рассельгаснагляду».