З 15 снежня павышаюцца кошты на аўтамабільнае паліва

Пра гэта паведамляе прэс-служба Белнафтахіма.

tass_29855958_d_850_d_850.jpg

15 снежня, у нядзелю ў Беларусі чарговы раз павышаюцца кошты на аўтамабільнае паліва.
З улікам росту кошту нафты, набываемай беларускімі НПЗ, кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь з 15 снежня 2019 года павялічваецца на 1 капейку.
Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,62 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,72 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,94 руб., ДТ — 1,72 руб.
Апошні раз кошты на аўтамабільнае паліва змяняліся 8 снежня. Павышэнне коштаў 15 снежня — гэта дваццаць шосты выпадак змены коштаў на паліва. За папярэдні 2018 год падобныя змены адбываліся 27 разоў.