У Беларусі з 1 студзеня павялічыцца мінімальная зарплата
З 1 студзеня 2019 года памер мінімальнай зарплаты зменіцца і складзе 330 рублёў, паведамляюць у Мінпрацы. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2018 г. № 870.
Раней прэм'ер-міністр Сяргей Румас, прадстаўляючы праграму дзейнасці ўрада на 2018—2020 гады на пасяджэнні палаты прадстаўнікоў, заявіў, што ў Беларусі хочуць павысіць мінімальную зарплату да мінімальнага спажывецкага бюджэту. «Ва ўрадзе прапрацоўваюцца падыходы па давядзенню памеру мінімальнай заработнай платы да яе прымальнага ўзроўню — не ніжэй мінімальнага спажывецкага бюджэту», — адзначыў прэм'ер-міністр.
Раней ва ўрадзе заяўлялі, што цяпер займаюцца падрыхтоўкай прапановы па больш хуткім павышэнні мінімальнай зарплаты, яе хочуць павышаць раз у квартал. Цяпер мінімалка павялічваецца адзін раз у год — у студзені.
Таксама ўлады планавалі да канца 2018 года ўстанавіць памер мінімальнай зарплаты, якая зараз складае 305 рублёў, не ніжэйшы за ўзровень сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту для сям'і з чатырох чалавек і не менш за траціну ад сярэдняй зарплаты па краіне. Гэта прадугледжана генпагадненнем паміж урадам, рэспубліканскім аб'яднаннем наймальнікаў і прафсаюзамі на 2016—2018 гады.
tut.by