У Беларусі будзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю
Міністэрства пачне працу адразу пасля падпісання адпаведнага ўказа, праект якога ўжо падрыхтаваны.
У бліжэйшы час Міністэрства гандлю Беларусі можа змяніць сваю назву на Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама атрымаць новыя функцыі. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на кіраўніка ведамства Ўладзіміра Калтовіча.
Паводле яго слоў, перад імі стаіць задача сфарміраваць на базе ведамства антыманапольны орган. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пачне працу адразу пасьля падпісання адпаведнага ўказа, праект якога ўжо падрыхтаваны. У яго склад увойдзе дэпартамент антыманапольнага рэгулявання і цэнаўтварэння Мінэканомікі.
Паводле беларускай службы Польскага радыё