Продаж беларускіх МАЗаў у Расеі знізіўся на 23,4%

Паводле вынікаў першага паўгоддзя, продаж беларускіх МАЗаў на расійскім рынку скараціўся на 23,4%.

Фота autobull.net

Фота autobull.net


Пра гэта сведчаць звесткі расійскага аналітычнага агенцтва „Аўтастат”, якое спецыялізуецца на рынку транспартных сродкаў. За гэты ж перыяд КАМАЗу, які з’яўляецца адным з асноўных канкурэнтаў беларускага вытворцы, удалося павялічыць продаж на 11,5%, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
У чэрвені 2016 года сукупны аб’ём расійскага рынку новых грузавых аўтамабіляў, на якім беларускі вытворца рэалізуе асноўны аб’ём сваёй тэхнікі, склаў 4,1 тысяч адзінак. Пры гэтым у чэрвені продаж грузавых аўтамабіляў на расійскім рынку рос трэці месяц запар, паведамляе „Аўтастат”.
У красавіку гэтага года «Мінскі аўтамабільны завод» наведваў Аляксандр Лукашэнка і заявіў, што прадпрыемства можа атрымаць дзяржпадтрымку толькі пад канкрэтныя рынкі збыту. „Калі пакажаце, што ў вас ёсць рынкі, куды прадасце гэтую прадукцыю. У іншым выпадку не дадзім ні капейкі,” — папярэдзіў Лукашэнка.


www.racyja.com