Прэзідэнт расійскага пладовагароднінавага саюза: «Беларусы кажуць: «Так, у нас у палях расце папая»

Праз Беларусь у Расію пастаўляецца ўсё больш кантрабандных гародніны і садавіны, сказаў прэзідэнт расійскага Нацыянальнага пладовагароднінавага саюза Сяргей Каралёў. «Беларусь стала садавіна-гароднінным афшорам», — дадаў ён.



russia_8_10_15.jpg

Каралёў выказаў здагадку, што хутка з Беларусі будуць вазіць у Расію і гранаты. Паводле яго слоў, аб’ёмы паставак яблыкаў з Беларусі ў Расію з 2012 па 2015 год выраслі ў 15 разоў, а доля гэтай краіны па пастаўках персікаў ў РФ займае 60%, перадае «Руская служба навін».

«Ці то гібрыды выводзяць з бульбы, што ў іх персікі растуць. Сітуацыя, з аднаго боку, смешная, з другога — абсалютна трывожная. Калегі кажуць: паколькі ў нас Мытны саюз, якія вы можаце да нас мець юрыдычныя прэтэнзіі. Так, мы вырошчваем персікі, так, у нас у палях расце папая», — адзначыў эксперт.

Рассельгаснагляд і Расспажыўнагляд павінны надаваць больш сур'ёзную ўвагу кантролі ўвозу на тэрыторыю Беларусі і рээкспарту на тэрыторыю Расіі, заключыў прэзідэнт Нацыянальнага пладовагароднінавага саюза.

У канцы лютага 2016 года памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка паведаміў, што падрыхтаваў дакументы на забарону ўвозу праз Беларусь гародніны з Кеніі, Індыі і Ліберыі. Ён падкрэсліў, што Расія неаднаразова прапаноўвала Беларусі дапамогу ў выяўленні падробных сертыфікатаў.

З 17 сакавіка ўступаюць часовыя абмежаванні Рассельгаснагляду на ўвоз у Расію вырашчаных у Турцыі перцаў і гранатаў, у тым ліку праз трэція краіны. Абмежаванні звязаны «з сістэматычнымі пастаўкамі з Турцыі падкаранціннай прадукцыі, заражанай карантыннымі для Расіі аб’ектамі». Пры гэтым адгружаныя да 17 сакавіка гранаты і перцы павінны будуць прайсці кантроль, адзначылі ў ведамстве.

Трэццяга сакавіка кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт заявіў, што ведамства мае ўсе падставы для забароны на ўвоз у Расію турэцкага перцу. Ён таксама не выключыў, што будзе спынены імпарт латукі і пекінскай капусты з гэтай краіны. У канцы лютага Рассельгаснагляд выказваў занепакоенасць у сувязі з увозам некаторых відаў расліннай прадукцыі з Турцыі. У ведамстве тады прыгразілі, што ў выпадку працягу паступлення заражаных прадуктаў Расія будзе вымушана ўвесці часовыя абмежаванні на імпарт.

Перац не патрапіў пад дзеянне пастановы ўрада ад 30 лістапада 2015 года. У гэтым дакуменце пералічаныя забароненыя да ўвозу з 1 студзеня тавары з Турцыі.

Абмежавальныя захады ў дачыненні да Анкары Масква прыняла пасля таго, як 24 лістапада расійскі бамбавік Су-24, які ўдзельнічаў у аперацыі супраць баевікоў у Сірыі, быў збіты турэцкімі ВВС.

У жніўні 2014 года Расія абмежавала імпарт харчовых тавараў з краін, якія ўвялі ў дачыненні да яе санкцыі. Ва ўмовах харчовага эмбарга Беларусь стала буйным пастаўшчыком прадукцыі, якая раней не пастаўлялася з яе ў Расію, у тым ліку гародніны, ягад і экзатычнай садавіны.