Нацбанк хоча, каб супрацоўнікі іншых банкаў працавалі бясплатна?
Нацбанк патрабуе, каб супрацоўнікі іншых банкаў працавалі бясплатна. Пачынаючы ад дырэктараў і заканчваючы шараговымі службоўцамі, — гэта названа «эфектыўным карпаратыўным кіраваннем».
Праўда, гэта тычыцца працы не ў самым банку, а ў іншых арганізацыях, піша InfoBank.by.
Так, Нацбанк разаслаў па банках ліст ад 22 кастрычніка «Аб карпаратыўным кіраванні ў банках».
У ім Нацбанк інфармуе, што Праўленнем Нацыянальнага банка 13 кастрычніка 2021 г.прынята рашэнне аб неабходнасці ўдасканалення арганізацыі карпаратыўнага кіравання ў банках.
Як гаворыцца ў лісце, «у адпаведнасці з часткай другой артыкула 109 1 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь органы кіравання банка абавязаны арганізаваць эфектыўнае карпаратыўнае кіраванне банкам, якое адпавядае характару і аб'ёмам банкаўскіх аперацый і іншай дзейнасці і забяспечвае яго фінансавую надзейнасць.
У мэтах удасканалення арганізацыі карпаратыўнага кіравання Нацыянальны банк рэкамендуе банкам, нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям і ААТ «Банк Развіцця Рэспублікі Беларусь» (далей — банкі) прыняць неабходныя меры, у тым ліку прадугледзець у сваіх лакальных прававых актах палажэнне аб тым, што ўдзел кіраўніка, галоўнага бухгалтара банка, іх намеснікаў, членаў калегіяльнага выканаўчага органа банка, кіраўнікоў адасобленых і структурных падраздзяленняў банка, іншых работнікаў банка, якія займаюць кіруючыя пасады, у органах кіравання іншых арганізацый ажыццяўляецца з захаваннем патрабаванняў банкаўскага заканадаўства без выплаты ўзнагароджання за выкананне адпаведных функцый».
Пра тое, якія меры прынятыя ў гэтым кірунку, Нацбанк патрабуе даць справаздачу да 15 снежня 2021 года.