«Беларуськалій» шукае чыгуначных перавозчыкаў на 2022 год. Ці зашкодзяць гэтаму санкцыі?
«Беларуськалій» абвясціў адкрыты конкурс на закупку паслуг чыгуначных транзітных перавозак па тэрыторыі Расіі, Украіны і Малдовы, піша газета «Белорусы и рынок».
Першая конкурсная
заяўка прадугледжвае перавозку грузаў па чыгунках Расійскай Федэрацыі і
падзеленая на пяць лотаў. Лот №1 накіраваны на пошук кампаніі, якая арганізуе
перавозку і суправаджэнне грузу ў Польшчу па чыгунцы Калінінградскай вобласці.
Агульная працягласць маршруту складае 207 кіламетраў (участак Чарнышэўскае –
Мамонава).
У наступным годзе плануецца перавозка калійных і змешаных мінеральных угнаенняў, солі, а таксама галіту агульным аб'ёмам 100 000 тонаў. Пры гэтым у конкурснай заяве ўдакладняецца, што аб'ём прадукцыі, якая перавозіцца, будзе ўзгадняецца штомесяц у залежнасці ад попыту на сусветным рынку і ўказаны арыенціровачна.
Яшчэ тры лоты датычацца перавозкі угнаенняў па РЖД ад беларускай да казахстанскай мяжы. Агульны аб'ём угнаенняў, якія плануюць паставіць у Казахстан праз Расійскую Федэрацыю ў 2022 годзе, 2 840 тонаў.
Пяты лот прадугледжвае перавозку вагонаў, якія належаць "Беларуськалію" і іх вяртанне з расійскіх станцый назад у Беларусь. Заяўленая колькасць вагонаў — 200 штук на год.
Другі конкурс абвешчаны на паслугі транзіту па чыгунцы Украіны. Ён мяркуе дастаўку 300 000 тонаў угнаенняў да партоў Чорнага мора, а таксама ў раён сухапутных пагранпераходаў на мяжы з Польшчай, Малдовай, Румыніяй і Славакіяй. Пры гэтым згадана, што канчатковым пунктам дастаўкі грузу павінны стаць краіны Еўропы.
Трэці конкурс абвешчаны на пошук экспедытара па тэрыторыі Рэспублікі Малдова (уключаючы Прыднястроўе).
Такім чынам, у 2022 годзе "Беларуськалій" плануе перавезці па чыгунках Расіі, Украіны і Малдовы 453 840 тонаў угнаенняў з наступнай дастаўкай у Польшчу, Казахстан, Румынію і «трэція краіны».
У сувязі з гэтым можа ўзнікнуць пытанне: чаму "Беларуськалій" так смела і адкрыта паказвае ў ліку сваіх партнёраў краіны Еўрасаюза і ці не перашкодзяць пастаўкам санкцыі? Адказ варта шукаць у самой пастанове ЕС аб санкцыях. Па-першае, пастанова Еўракамісіі закранае толькі кантракты, падпісаныя пасля 25 чэрвеня 2021 года. Па-другое, пад яго дзеянне трапляе не ўся экспартная прадукцыя "Беларуськалія", а толькі асобныя віды ўгнаенняў.