Беларусь ацаніла страты авіягаліны з-за санкцый у 10 млн долараў у месяц
Страты авіягаліны Беларусі з-за санкцый былі ацэненая у 10 мільёнаў долараў у месяц, паведамляе газета «Беларусы і рынак»
Страты авіягаліны Беларусі з-за заходніх санкцый ацэньваюцца ў $10,3 мільёна
ў месяц, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак.
Пра гэта ён сказаў падчас выступу перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў:
"У цэлым па авіяцыйнай галіне штомесячныя эканамічныя страты, звязаныя з санкцыямі, ацэньваюцца на ўзроўні $ 10,3 мільёна. Толькі вымушаны аблёт тэрыторыі Украіны пацягнуў за сабой павелічэнне агульнага часу выканання палёту і значны рост выдаткаў, які за ліпень-снежань 2021 года арыенціровачна складзе каля $5 мільёнаў".
Паводле яго слоў, "у галіне паветранага транспарту стаіць складаная задача аднавіць страты, якія ўзніклі не толькі з-за пандэміі, але і з-за абмежаванняў, уведзеных краінамі ЕС, Вялікабрытаніяй і Украінай".