Агенцтва Moody's пагоршыла прагноз Беларусі — са «стабільнага» на «негатыўны»
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service змяніла прагноз Беларусі са «стабільнага» на «негатыўны».
«Ключавымі фактарамі змены прагнозу з'яўляюцца
павышаныя рызыкі рэфінансавання доўгу з улікам узмацнення эканамічных і
фінансавых санкцый, а таксама абмежаваныя рэзервы Беларусі», — гаворыцца ў
справаздачы агенцтва.
Пры гэтым доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі застаўся на ўзроўні B3. Эксперты агенства лічаць, што на працягу наступных 12–18 месяцаў рэфінансаванне знешняга доўгу будзе падтрымлівацца назапашанымі краінай рэзервамі і фінансавай падтрымкай з боку Расіі.
Паводле «Еўрарадыё».