Дзе і калі адбудзецца развітанне з Філарэтам

На сайце church.by паведамляецца, што развітацца з новаперастаўленым ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Філарэтам (Вахрамеевым) можна будзе ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска і ва Успенскім Жыровіцкім манастыры (аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці).

Фота Сяргея Серабро

Фота Сяргея Серабро


У сераду, 13 студзеня ў 16:00 цела спачылага Мітрапаліта Філарэта будзе прывезена ў Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе пройдзе развітанне з ім да 18:00 14 студзеня.
У чацвер, 14 студзеня ў 8:00 у Свята-Духавым кафедральным саборы пачнецца саборная архірэйская Боская Літургія, пасля заканчэння якой будзе здзейснены чын адпявання Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Труна з целам Філарэта будзе знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы да 18:00 14 студзеня, пасля чаго будзе перавезена ва Успенскі сабор аднайменнага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
У пятніцу, 15 студзеня а 10:00 ва Успенскім Жыровіцкім манастыры пачнецца саборная архірэйская Боская Літургія, пасля заканчэння якой адбудзецца паніхіда па Філарэту. Пасля паніхіды цела спачылага Мітрапаліта Філарэта будзе пахавана за Крыжаўзвіжанскім храмам Успенскага Жыровіцкага манастыра.