ЗША нанеслі першы авіяўдар па баевікам ля Багдада
Амерыканская авіяцыя нанесла паветраны ўдар па пазіцыях баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» («ІГ») недалёка ад сталіцы Іраку — Багдада.
ВПС ЗША нанеслі гэты авіяўдар у ходзе выканання новай стратэгіі, абвешчанай на мінулым тыдні прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Авіяўдар на паўднёвым захадзе ад Багдаду стаў першым, што выходзіць за рамкі намаганняў па абароне амерыканскіх грамадзян і гуманітарных місій. Ён быў скіраваны на знішчэнне цэляў «ІГ» у падтрымку іракскіх Узброеных сіл, гаворыцца ў заяве Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША.
Таксама ваенныя нанеслі ўдар з паветра па пазіцыях баевікоў у наваколлі гары Сінджар, паведамляе БелТА.
У той жа час на міжнароднай канферэнцыі па Іраку ў Парыжы краіны-ўдзельніцы, уключаючы Расію, ЗША і Кітай, выступілі за падтрымку Багдада «любымі даступнымі сродкамі, уключаючы неабходную ваенную дапамогу, у адпаведнасці з запытамі іракскіх уладаў і міжнародным правам, а таксама не ставячы пад пагрозу бяспеку грамадзян ».
Амерыканскія ВПС прымаюць удзел у баявых дзеяннях у Іраку з жніўня. За гэты час яны нанеслі ўжо 162 паветраных ўдары па пазіцыях ісламістаў.
Групоўка «Ісламская дзяржава», звязаная з «Аль-Каідай», набрала найбольшую сілу падчас дзеянняў на тэрыторыі Сірыі, дзе ваявала супраць сіл прэзідэнта Башара Асада. Некалькі месяцаў таму групоўка актывізавала дзейнасць у Іраку.