ЗША. "American dream" становіцца выключна марай

Амерыканцы маюць меншыя шанцы прасоўвання па сацыяльнай лесвіцы.



369b9f4ec9.jpg

Фота pixabay.com

Як паведамляе выданне „The New York Times”, якое спасылаецца на даследаванне Універсітэту штату Мічыган, палова амерыканцаў жыве бліжэй, чым 29 кіламетраў, ад бацькоў. Толькі 20% дарослых пераехалі на адлегласць большую, чым 2 гадзіны дарогі ад роднага дому.

Паводле сацыёлагаў, гэтая змена ў значнай ступені мае эканамічныя прычыны. Маладыя бацькі патрабуюць апекуна для сваіх дзяцей. Калі яны багатыя, то наймаюць няньку або плацяць за дзіцячы садок. У Нью-Ёрку ці Вашынгтоне гэта каштуе ад 1 тысячы долараў за месяц.

У сваю чаргу, калі бацькі не маюць дастаткова грошай, то адзіны выхад — пасяліцца непадалёк сваіх бацькоў.

Менавіта таму, паводле экспертаў, паказчыкі датычныя мабільнасці амерыканскага грамадства падаюць.

Паводле даследавання, праведзенага па замове Цэнтральнага банка ЗША, у 80-х гадох каля 3% насельніцтва ЗША кожны год пераязджала жыць і працаваць у іншым штаце. У 2010 годзе гэты паказчык складаў ужо толькі 1,6%.

Падзенне геаграфічнай мабільнасці суправаджае таксама зніжэнне сацыяльнай мабільнасці. Гаворка ідзе пра тое, што маладыя амерыканцы маюць меншыя шанцы прасоўвання па сацыяльнай лесвіцы.

Паводле сацыёлагаў, гэткія шанцы цяпер большыя ў маладых еўрапейцаў.

Адмыслоўцы ўжо некалькі гадоў перасцерагаюць, што „American dream” становіцца выключна марай, паведамляе выданне „Gazeta Wyborcza”.

www.radyjo.net