Зяленскі прыехаў на фронт
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўначы трапіў на франтавую паласу — быў у раёне Лісічанска
Зяленскі наведаў пазіцыі Узброеных сілаў Украіны ў раёне Бахмута і Лісічанска.
Прэзідэнт заслухаў інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы на гэтых участках фронту, а таксама справаздачу аб матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ўкраінскіх абаронцаў.
Таксама ён паразмаўляў з вайскоўцамі і ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды.
Напрыканцы ён заявіў, што прывёз вайскоўцам нешта «цікавае». Верагодна, гаворка вядзецца аб новай зброі.