Украіна. Пад сценамі Вярхоўнай Рады зладзілі пляж для нардэпаў (фота)
Актывісты "Рэанімацыйнага пакету рэформаў" зладзілі пляж пад будынкам Вярхоўнай Рады. Такой акцыяй яны спрабуюць пераканаць нардэпаў не ісці на вакацыі, а працягваць працаваць.
Актывісты патрабуюць у нардэпаў не ісці на канікулы, а працягнуць працу сесіі Вярхоўнай Рады да восені, паведамляе Цензор.НЕТ.
"Дэпутаты, калі вам так хочацца адпачыць і пазагараць, мы ўладкуем вам пляж наўпрост пад Вярхоўнай Радаў. Ляжак, басейн і пляжны пясочак — будзе ўсё. Прыходзьце, уладкоўвайцеся, адпачніце некалькі хвілін і наперад — працаваць. Вось так грамадскасць вымушана патрабаваць у народных дэпутатаў выконваць свае прамыя абавязкі. Нельга ісці на вакацыі, калі ёсць столькі важных для ўсёй краіны рашэнняў, якія залежаць менавіта ад вас. Толькі ў нас гатовых да вынясення ў залу Савета 56 рэфарматарскіх законапраектаў", — заявілі арганізатары акцыі.
Фота censor.net.ua