У «чорнай бухгалтэрыі» ўкраінскай Партыі рэгіёнаў было два мільярды долараў
Былы першы намеснік кіраўніка Службы бяспекі Ўкраіны Віктар Гапака
перадаў Нацыянальнаму антыкарупцыйнаму бюро Ўкраіны дакументы, якія
пацвярджаюць незаконныя выплаты Партыяй рэгіёнаў наяўных сродкаў шэрагу
былых і цяперашніх высокапастаўленых чыноўнікаў, перадае УНІАН.
«Гэта вялікі масіў дакументаў, якія пацвярджаюць татальную карумпаванасць улады — гаворыць Гапака. — Упершыню ў поле зроку праваахоўных органаў трапляе масіў матэрыялаў, якія датычаць не аднаго або некалькіх злачынстваў, а сістэмнай шматгадовай карупцыйнай дзейнасці арганізаванай структуры, якая дзейнічала на базе вядомай палітычнай партыі і мела мэтай незаконны захоп улады і яе супрацьпраўнае выкарыстанне».
Паводле яго слоў, сярод фігурантаў гэтых матэрыялаў — службовыя асобы самага высокага ўзроўню, міністры і кіраўнікі ведамстваў, народныя дэпутаты, вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, суддзі, у тым ліку вышэйшых судовых інстанцый.
Разам з тым, экс-намеснік кіраўніка СБУ «у інтарэсах будучага сьледства» адмовіўся называць прозвішчы чыноўнікаў і палітыкаў, якія фігуруюць у дакументах, а таксама абставіны, пры якіх гэтыя людзі атрымлівалі грошы.
Аднак, са слоў Гапакі можна зразумець, што гаворка ідзе пра спіс паслуг, прадстаўленых Партыяй рэгіёнаў службовымі асобамі розных узроўняў, кожны з якіх атрымаў за гэта незаконнае грашовае ўзнагароджанне.
Паводле "Радыё Свабода"