Шварцэнегеру падаравалі ўкраінскую вышыванку
Цяпер знакаміты галівудскі акцёр таксама падтрымлівае ўкраінскі трэнд.
Знакаміты амерыканскі
акцёр і палітык Арнольд Шварцэнегер атрымаў у падарунак украінскую вышыванку.
Такі прэзент яму паднёс украінец Улад Кабанец, які і апублікаваў на сваёй
старонцы ў Facebook здымак з легендай кіно, піша УНІАН.
«Адгадайце, хто цяпер ходзіць ва ўласнай вышыванцы», — напісаў Улад.
Улад Кабанец распавёў, што пазнаёміўся з Арнольдам Шварцэнегерам, калі яны перасякаліся на здымках серыяла. «Як мне пазней напісаў ягоны асістэнт, Арнольд яе доўга разглядаў і яму яна "зайшла"», — падзяліўся хлопец.
Раней Шварцэнэгер распавёў расіянам праўду пра вайну. Сусветнавядомы акцёр назваў расіян, якія выходзяць на мітынгі супраць вайны, сваімі героямі.