Расія страціла з пачатку вайны 21 тысячу салдат — Генштаб Украіны
Узброеныя Сілы Украіны знішчылі 829 расійскіх танкаў, 172 самалёты, 151 верталёт і 67 сродкаў СПА.
З 24 лютага па 21
красавіка агульныя страты асабістага складу расійскіх войскаў на тэрыторыі
Украіны склалі прыкладна 21 тысячу чалавек, піша korrespondent.net. Пра гэта паведамілі ў Генеральным
штабе УСУ.
Украінскі бок таксама паведамляе, што ўкраінскай арміяй знішчаныя:
172 самалёты
151 верталёт
829 танкаў
2118 баявых браніраваных машын
393 артылерыйскія сістэмы
67 сродкаў СПА
136 рэактыўных сістэм залпавага агню
76 цыстэрнаў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі
166 БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню
8 караблёў / лёгкіх хуткасных катэраў
1508 адзінак аўтамабільнай тэхнікі
27 адзінак спецыяльнай тэхнікі
4 пускавыя ўстаноўкі АТРК
Генштаб Украіны падкрэслівае, што даныя ўдакладняюцца, таму што падлік ускладняе высокая інтэнсіўнасць баявых дзеянняў.
Расійскія ўлады асабліва не імкнуцца паведамляць колькасць сваіх загунулых салдат. Таму параўнаць ці спраўдзіць гэту інфармацыю скдадана.