Расія магла страціць трэці самалёт А-50 — сацсеткі

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі тэрыторыі Таганрогскага авіязавода, які раніцай 9 сакавіка быў атакаваны беспілотнікамі. Атакаваны ангар у Таганрозе быў месцам канчатковай зборкі самалётаў спецыяльнага прызначэння — і менавіта там мог знаходзіцца самалёт А-50.

Пашкоджаны ангар у Таганрозе. Фота: Frontelligence Insight

Пашкоджаны ангар у Таганрозе. Фота: Frontelligence Insight

Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі авіяцыйнага завода ў расійскім Таганрозе, які ўчора быў атакаваны беспілотнікамі, паведамляе korrespondent.net

Там мог знаходзіцца самалёт А-50, паведаміў аналітык Frontelligence Insight у Twitter у нядзелю, 10 сакавіка.

На кадрах, зробленых днём 9 сакавіка, можна ўбачыць пашкоджанні на даху аднаго з ангараў. Як тлумачыць Мілітарны, атакаваны ангар быў месцам канчатковай зборкі самалётаў, а сам завод рамантуе самалёты Ту-95 і Іл-76.

Па словах OSINT-экспертаў, адзін з самалётаў А-50 на здымках за 8-9 сакавіка адсутнічае на тэрыторыі завода. Ён прысутнічаў 29 лютага. Пакуль невядома, куды самалёт быў перадыслакаваны. Але існуе верагоднасць, што ён быў пашкоджаны, калі яго ўсё ж перамясцілі ў атакавананы пазней ангар.

Глядзіце таксама

«Трэба адзначыць, што атака адбылася пасля таго, як кіраўнік Растэха — Сяргей Чэмезаў, паведаміў, што прадпрыемства адновіць вытворчасць самалётаў гэтага тыпу. Паводле яго слоў, аднаўленне вытворчасці адбываецца з-за патрэбы ў гэтых самалётах Паветрана-касмічных сіл РФ, а таксама з-за зацікаўленасці замежных краін. Ён адзначыў, што вытворчасць абавязкова адновяць, паколькі ў прадпрыемстваў ёсць адпаведныя магутнасці для вытворчасці як радарнай станцыі, так і саміх самалётаў», – піша Мілітарны.

Ангар для самалётаў у Таганрозе. Фота 8 сакавіка. Фота: Frontelligence Insight

Ангар для самалётаў у Таганрозе. Фота 8 сакавіка. Фота: Frontelligence Insight


Самалёт А - 50 стаяў перад ангарам 29 лютага, пасля чаго знік. Фота: Радыё Свабода

Пашкоджаны ангар у Таганрозе. Фота з 9 сакавіка. Фота: Frontelligence Insight


Самалёт А - 50 стаяў перад ангарам 29 лютага, пасля чаго знік. Фота: Радыё Свабода

Самалёт А - 50 стаяў перад ангарам 29 лютага, пасля чаго знік. Фота: Радыё Свабода

Нагадаем, 9 сакавіка ў Расіі паскардзіліся на масіраваную атаку дронаў у чатырох рэгіёнах. Большасць БПЛА была накіраваная на Таганрог, дзе мог пацярпець авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Берыева. Як сведчаць відэа, у горадзе прагрымелі магутныя выбухі. Тады паведамлялася, што на розныя ваенныя аб'екты ў горадзе накіраваны каля 41 беспілотніка. Па словах мясцовых жыхароў, яны чулі не менш за 5 выбухаў.

Калі страта А-50 пацвердзіцца, гэта будзе ўжо трэці падобны выпадак за апошнія два месяцы.

Нагадаем, у першыя два месяцы 2024 года былі страчаныя два расійскія самалёты А-50. Абодва ўпалі каля Азоўскага мора. Першым стаў А-50У з бартавым нумарам RF-50601, які быў збіты Войскамі СПА Украіны над Азоўскім морам 15 студзеня 2024 года. Другі А-50 быў  збіты  над Краснадарскім краем 23 лютага 2024 года. Серыйны нумар самалёта, а таксама яго мадыфікацыя не паведамляюцца.


Глядзіце таксама

Таксама дыверсія супраць расійскага А-50 здарылася ў Беларусі ўвесну 2023 года — на аэрадроме ў Мачулішчах. Адказнасць за атаку на самалёт узяла тады на сябе арганізацыя былых сілавікоў «B*POL». 

Паводле korrespondent.netmil.in.ua