Пекін не ведаў пра планы Расіі напасці на Украіну — пасол Кітая ў ЗША
Вайна паміж Расіяй і Украінай не ідзе на карысць Кітаю, адзначыў дыпламат.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Кітай паспрабаваў бы прадухіліць напад Расіі на Украіну, калі б ведаў пра планы Масквы. Гэтая вайна не ідзе на карысць КНР. Пра гэта амбасадар Кітая ў ЗША Цынь Ган напісаў у артыкуле для Washington Post.
«Дазвольце мне заявіць: сцвярджэнні, што Кітай ведаў, пагадзіўся або маўкліва падтрымаў гэтую вайну, з'яўляецца чыстай дэзінфармацыяй. Усе гэтыя заявы служаць толькі мэце перакласці віну і абліць брудам Кітай», — напісаў пасол.
Ён адзначыў, што Кітай з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам як Расіі, так і Украіны, а таксама найбуйнейшым імпарцёрам сырой нафты і прыроднага газу ў свеце. Таксама пасол дадаў, што на момант уварвання ва Украіне знаходзілася больш за 6 тысяч грамадзян Кітая.
«Канфлікт паміж Расіяй і Украінай не ідзе на карысць Кітаю. Калі б Кітай ведаў пра непазбежны крызіс, мы б зрабілі ўсё магчымае, каб прадухіліць яго», — піша Цынь Ган.
Кітайскі дыпламат таксама адзначыў, што суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць усіх краін, у тым ліку і Украіны, павінны выконвацца.
«Адносна Украіны пазіцыя Кітая з'яўляецца аб'ектыўнай і бесстаронняй: неабходна цалкам прытрымлівацца мэтаў і прынцыпаў Статута ААН, а таксама паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін, у тым ліку і Украіны», — адзначыў Цынь Ган.
Паводле УНІАН
Ён засяродзіў увагу на тым, што Кітай выступае за мір ва Украіне і «гатовы зрабіць усё, што ў нашых сілах».
«Наша канчатковая мэта — пакласці канец вайне і падтрымаць рэгіянальную і глабальную стабільнасць», — падсумаваў Цынь Ган.