На поўначы Польшчы знайшлі абломкі неапазнанага аб'екта: што гэта?

«Паветраны ваенны аб'ект» знайшлі ў Польшчы пад Быдгашчам. Верагодна, гэта рэшткі ракеты. Надпісы на ёй — па-руску.

ablomki_rakety_rf__bydhaszcz.jpg

Непадалёк ад Быдгашча на поўначы Польшчы выявілі абломкі «неапазнанага вайсковага аб'екта», паведамілі ў Мінабароны. Паводле інфармацыі польскіх СМІ, гаворка можа ісці пра элементы ракеты класа «паветра-зямля».

Мінабароны Польшчы паведаміла ў Twitter, што паблізу горада Замосць прыкладна за 15 кіламетраў ад Быдгашча на поўначы краіны выяўленыя рэшткі неапазнанага вайсковага аб'екта.

«Сітуацыя не пагражае бяспецы жыхароў. Месца даследуюць супрацоўнікі паліцыі, вайскоўцы і сапёры», — гаворыцца ў паведамленні.

Міністр юстыцыі Польшчы Збігнеў Зебра распавёў, што ваенны аддзел акруговай пракуратуры ў Гданьску пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры пачаў расследаванне ў дачыненні да ваенна-паветранага аб'екта, які быў знойдзены ў лесе ў дзесяці кіламетрах ад Быдгашча. Акрамя пракурораў на месцы працуюць ваенныя эксперты, паліцыя, жандармерыя.



Збігнеў Зебра дадаў, што вайсковы аддзел акруговай пракуратуры ў Гданьску распачаў крымінальную справу праз знаходку. Расследаваннем таксама займаецца служба контрвыведкі.

RMF FM са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што знаходка можа ўяўляць сабой ракету класа «паветра-зямля». Як стала вядома выданню, аб'ект выявілі яшчэ ў аўторак, 25 красавіка, але ўпаў ён, верагодна, яшчэ некаторы час таму. Невядома, выбухнуў ён ці проста зваліўся на зямлю.

«Спачатку была версія, што гэта дрон. Пазней высветлілася, што гэта маглі быць рэшткі авіяцыйнай ракеты», — паведамляюць журналісты.

На абломках нібыта ёсць надпісы на рускай мове, а таксама адсутнічае боегалоўка, яе пошукі працягваюцца.

Службы ў лесе ў Замосці, дзе была знойдзена ракета класа «паветра-зямля»./ Benjamin Piłat / RMF FM

Службы ў лесе ў Замосці, дзе была знойдзена ракета класа «паветра-зямля»./ Benjamin Piłat / RMF FM

Выданне спасылаецца на іншыя польскія СМІ, якія раней пісалі пра тое, што ў ваколіцах Замосці ў лесе была знойдзена велізарная варонка, а на ўскраіне населенага пункта ўпаў падобны на ракету або беспілотнік аб'ект.

Польскае выданне адзначае, што відавочцы, якія наткнуліся на гэты падазроны прадмет, паведамілі, што ён быў вялікіх памераў. Паводле неафіцыйных высноваў журналіста RMF FM, ён нават некалькі метраў у даўжыню і затрымаўся ў зямлі.

На месца прыбылі супрацоўнікі райаддзела міліцыі. Калі ацанілі знаходку, туды адразу ж выклікалі вайсковую паліцыю. Бліжэйшая тэрыторыя была агароджана, людзі ў форме таксама перакрылі ўваход у лясны масіў, які знаходзіцца ў Замосці.

Ці выбухнуў аб'ект, невядома, але баегалоўку пакуль шукаюць.

Нагадаем, 15 лістапада мінулага года ў Польшчы ў выніку выбуху ў вёсцы Пшэводуў пад Люблінам, размешчанай на мяжы з Украінай, загінулі два чалавекі. У той дзень тэрыторыя Украіны падвергнулася масіраванаму абстрэлу.

Улады Польшчы заявілі, што падзенне ракеты — няшчасны выпадак, і што яна была выпушчаная, хутчэй за ўсё, украінскай СПА.

Ва Украіне ў сваю чаргу выказалі ўпэўненасць, што ракета была не ўкраінскай.

Паводле Люстэрка, www.rmf24.pl