На Краснай плошчы пабіліся двайнікі Пушкіна і Леніна (відэа)
У Маскве пабіліся двайнікі Пушкіна і Леніна. Артысты, відаць, не падзялілі кліентаў на Краснай плошчы.
Двайнікі рускага паэта Аляксандра Пушкіна і рэвалюцыянера Уладзіміра Леніна зладзілі бойку на Краснай плошчы ў Маскве. Відэа бойкі артыстаў апублікаваў у YouTube карыстальнік Антон Елагін.
Аўтар выказаў здагадку, што двайнікі пасварыліся з-за месцы і кліентаў, паведамляе Корреспондент.net.
"Ленін" падчас сваркі сказаў, што ўжо 15 гадоў стаіць на плошчы, што а вось "Пушкіна наогул тут не было". Пазней раз'юшаны "Аляксандр Сяргеевіч" штурхнуў "Ільіча" і збег з месца здарэння.