Францыя выступіла за хуткае ўвядзенне санкцый супраць беларускага рэжыму

Францыя рашуча асудзіла адвольныя арышты і гвалтоўную высылку чальцоў Каардынацыйнай рады за мяжу, гаворыцца на сайце МЗС Францыі. У прыватнасці, Францыя патрабуе цалкам растлумачыць сітуацыю з Марыяй Калеснікавай.

9772c7a6_0163_11ea_9861_fa163e074e61_760.jpg


«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць гэтыя дзеянні, вызваліць адвольна затрыманых і пачаць інклюзіўны нацыянальны дыялог з беларускім грамадствам, да якога мы заклікаем беларускія ўлады з 9 жніўня. Мы пацвярджаем нашу прыхільнасць свабодзе выказвання і сходаў, таксама захаванню палітычных правоў і фундаментальных свабод», — гаворыцца ў заяве.

Францыя выступае за больш хуткае ўвядзенне Еўрасаюзам санкцыяў у дачыненні да асобаў, адказных за рэпрэсіі і фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, у санкцыйны спіс можа патрапіць 31 чыноўнік. Санкцыі могуць пачаць дзейнічаць 22 верасня.

Паводле REFORM.by