Фарэрскі гандбольны клуб адмовіўся ляцець ва Украіну ў сувязі з палітычнай сітуацыяй

Міжнародны матч меўся адбыцца ў Львове 13 лютага, аднак каманда з Фарэрскіх астравоў вырашыла не ляцець ва Украіну, абумовіўшы гэта складанай палітычнай сітуацыяй там, піша «Свабода».

farery_handbol.png

Фарэрскі клуб афіцыйна патлумачыў сваё рашэнне каронавірусам і пагрозай расійскага ўварвання ва Украіну, піша Укрінформ.
Першы матч «Галічанкі» супраць каманды Н71 у 1/4 фіналу Кубку Еўропы ў гандболе быў прызначаны на 13 лютага ў Львове. Цяпер рашэнне аб лёсе матча будзе прымаць Еўрапейская федэрацыя гандболу. Гульня ў адказ паміж камандамі мае адбыцца 19-20 лютага ўжо на Фарэрах.
Пачынаючы з раніцы 11 лютага розныя краіны свету пачалі паведамляць, што эвакуююць сваіх грамадзян з Украіны або заклікалі іх пакінуць краіну з прычыны пагрозы расійскай ваеннай агрэсіі.
Раніцай 11 лютага такія інструкцыі для сваіх грамадзян апублікавала амбасада Нідэрландаў. Акрамя таго, яны стварылі цэнтр эвакуацыі ў Львове для тых, хто вырашыць застацца ва Украіне і ў выпадку расійскага ўварвання будзе пакідаць межы Украіны сваім аўтатранспартам у заходнім напрамку.
Вядома, што афіцыйна заклікалі сваіх грамадзян «як найхутчэй» пакінуць Украіну амбасады або міністэрствы замежных спраў наступных краінаў:
Аўстраліі,Бельгіі,Вялікабрытаніі,Даніі,ЗША,Ізраіля,ІталііКанады,Латвіі,Нарвегіі,Нідэрландаў,Новай Зеландыі,Германіі,
Паўднёвай Карэі,
Паўночнай Македоніі,Фінляндыі,Чарнагорыі,Швецыі,Эстоніі,Японіі.
Такім чынам, рашэнне каманды H71 супадае з рэкамендацыямі МЗС Даніі не наведваць Украіну. Фарэрскія астравы ўваходзяць у склад Дацкага каралеўства як аўтаномная тэрыторыя. Такі самы статус мае і Грэнландыя.