Цяпер расіяне ва Украіну могуць трапіць толькі з візай
Сёння, 1 ліпеня, ва Украіне запрацаваў візавы рэжым з расіянамі. Цяпер грамадзяне РФ здолеюць патрапіць ва Украіну толькі з візай.
З 1 ліпеня ва Украіне пачала дзейнічаць пастанова аб візавым рэжыме з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі. Пра гэта нагадаў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Дайнэка: "З сённяшняга дня (з 1 ліпеня. – Рэд.) на мяжы пачала дзейнічаць пастанова ўрада аб спыненні бязвізавых паездак для расіян…
Візавы рэжым таксама дасць магчымасць узмацніць бяспеку нашай дзяржавы. Цяпер мэту сваёй паездкі ва Украіну кожнаму расіяніну прыйдзецца абгрунтоўваць загадзя.
Але хачу папярэдзіць грамадзян РФ: нават калі атрымалі візу, расслабляцца не варта! Гэта яшчэ не гарантуе бесперашкодны ўезд ва Украіну. Бо ўладальнікі візы павінен адпавядаць і іншым умовам перасячэння ўкраінскай мяжы. І памежнікі абавязкова будуць іх правяраць. А пры наяўнасці абгрунтаваных падстаў, віза будзе адменена на месцы!".
У РФ украінскія візы можна будзе аформіць у васьмі расійскіх гарадах — у цэнтрах VFS Global. Аднак Дзяржаўная памежная служба Украіны звяртае ўвагу, што нават атрыманая віза не з'яўляецца стоадсоткавай гарантыяй для перасячэння мяжы.
Паводле www.pravda.com.ua