Бірма: арышт журналіста за сатырычны запіс у Фэйсбуку
Паліцыя ў Бірме арыштавала фотарэпарцёра, які размясціў у Фэйсбуку сатырычны запіс на тэму гістарычнай бітвы ў 1971 годзе і дзейнага прэзідэнта.
Паліцыя пацвердзіла інфармацыю пра затрыманне Аунг Нау Мыо, які працуе незалежным журналістам. Калі яго прызнаюць віноўным, то пагражае яму сем гадоў зняволення. Журналіст насмяваўся з бітвы 1971 года паміж урадавымі аддзеламі і камуністычнай партызанкай. Ён таксама напісаў, што на чале канфлікту стаяў прэзідэнт краіны.
У сакавіку 2011 года вайсковая хунта, якая кіравала краінай з 1962 года, фармальна перадала ўладу цывільнай адміністрацыі. Прэзідэнт Тэйн Сэйн пачаў адмяняць абмежаванні, якія тычыліся СМІ. Ён таксама распачаў дыялог з дэмакратычнай апазіцыяй, дасягнуў пагадненне з нацменшасцямі, даў права арганізоўваць страйкі, утвараць прафсаюзы. Аднак грамадскія арганізацыі звяртаюць увагу, што ў краіне надалей затрымліваюць і запужваюць журналістаў, асабліва ў правінцыі. Да гэтага часу да зняволення на 2–7 гадоў прыгавораныя прынамсі 9 журналістаў і больш за дзясятак выдаўцоў і ўладальнікаў СМІ.