«Белавія» абыйшла Lufthansa і KLM
Беларуская кампанія «Белавія» заняла другое месца у рэйтынгу авіякампаній расійскага Forbes.
Часопіс Forbes упершыню склаў рэйтынг авіяперавозчыкаў. Сервіс у расійскім небе, які прадастаўляецца замежнымі кампаніямі, некалькі месяцаў вывучалі эксперты агенцтва «Авіяпорт», а тарыфную палітыку спецыяльна для Forbes прааналізаваў метапошукавік Aviasales.
У рэйтынгу прадстаўлена адзнака расійскіх авіякампаній і замежных перавозчыкаў, якія выконваюць палёты ў Расію, па суадносінах кошт / якасць.
— Для ацэнкі якасці мы ўзялі за аснову вынікі даследавання «Сервіс у расійскім небе» агенцтва «Авіяпорт». Пад выглядам «таемных пасажыраў» эксперты агенцтва праверылі ўзровень абслугоўвання авіякампаній на ўсіх этапах: ад куплі білета да выхаду з самалёта пасля пералёту. За час даследавання выканана звыш 80 палётаў сумарнай працягласцю больш за 15 сутак. Да вынікаў іх назіранняў мы дадалі яшчэ адзін важны сервісны складнік - пунктуальнасць (крыніца статыстыкі па расійскім авіякампаніям — Расавіяцыя, па замежных — flightstats.com). Далей мы прысвоілі авіякампаніям балы за якасць паслуг, максімум — 50, — растлумачылі аўтары рэйтынгу.
Спецыялісты Forbes адзначылі, што вынік здзівіў іх саміх — на другім месцы апынуўся беларускі перавозчык «Белавія», саступіўшы толькі авіякампаніі Emirates. Таксама ў тройку ўвайшоў польскі Lot. Lufthansa. KLM і Air France засталіся ззаду.
Паводле marketing.by