Барселона і Каталонія хочуць выкарыстаць Brexit
Лозунг згаданай акцыі: «Brexit — шанец для Барселоны і Каталоніі».
Улады Барселоны і Каталоніі хочуць выкарыстаць выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Яны хочуць прыцягнуць з Лондану кампаніі, якія плануюць надалей працаваць на тэрыторыі ЕС.
Лозунг згаданай акцыі гучыць наступным чынам: “Brexit — шанец для Барселоны і Каталоніі”. Аўтары ідэі плануюць заахвоціць фірмы пераехаць з Лондану ў Барселону і Каталонію, прапаноўваючы ім спецыяльныя ўмовы, у тым ліку нізкія падаткі.
Барселона найбольш зацікаўлена ў кампаніях з галіны інфарматыкі і сучасных тэхналогіяў, а таксама ў прыцягненні архітэктараў, дызайнераў і мастакоў.
www.radyjo.net