Абсалютная большасць украінцаў станоўча ставяцца да ідэі 30-дзённага перамір'я ў вайне
Пра гэта сведчаць даныя апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС). Ідзе 1126-ты дзень шырокамаштабнай вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Лукашэнкі.

Наступствы ракетнага ўдару па Сумах 24 сакавіка
Так, 77% украінцаў маюць станоўчую трактоўку гэтай прапановы. Большасць з іх перакананыя, што такім чынам Украіна хоча паказаць, што менавіта Расія не хоча міру або што яна парушае дамоўленасці.
17% украінцаў паставіліся негатыўна да такой ідэі: 8% апытаных лічаць, што гэта аслабіць Украіну, 7% рэспандэнтаў назвалі гэта крокам адчаю ўкраінскай улады з-за складанай сітуацыі на фронце, а яшчэ 2% сцвярджаюць, што гэта крок да капітуляцыі Украіны.
Таксама ўкраінцаў спыталі, як яны ставяцца да патрабаванняў кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна для ўстанаўлення часовага перамір'я. 79% рэспандэнтаў лічаць такія ўмовы абсалютна непрымальнымі, а 14% сцвярджаюць, што іх можна прыняць, аднак прызнаюць, што гэта складанае рашэнне.
Яшчэ 2% украінцаў заявілі, што пагодзяцца на ўмовы Расіі, а астатнія 4% апытаных не змаглі адказаць.
*****
Колькасць пацярпелых у выніку ракетнага ўдару РФ па жылых квартале горада Сумы, які адбыўся ўдзень 24 сакавіка, павялічылася да 101 чалавека. Сярод іх — 23 дзіцяці.
У выніку абстрэлу пашкоджаны шэраг шматкватэрных жылых дамоў, школа. Начальнік Сумскай АВА Уладзімір Арцюх адзначаў, што на момант удару вучні знаходзіліся ў хованцы.
Колькасць пацярпелых пастаянна павялічвалася, канчатковыя наступствы яшчэ ўдакладняюцца. Пра загінулых у выніку ўдару не паведамлялі.
*****
Гэтай ноччу сілы СПА збілі 78 дронаў. Яшчэ 34 — лакацыйна страчаныя.
Усяго расейцы атакавалі балістычнай ракетай «Іскандэр-М», 139 ударнымі дронамі Shahed і беспілотнікамі-імітатарамі розных тыпаў.
*****
Паветраныя сілы УСУ паспяхова ўразілі месца засяроджвання жывой сілы праціўніка ў Кандратоўцы Курскай вобласці, паведамляе Генштаб УСУ. У выніку ўдару аб'ект быў цалкам разбураны. Украінскім вайскоўцам удалося ліквідаваць да 30 акупантаў.
У Генштабе адзначылі, што знішчэнне гэтага элемента вайсковай інфраструктуры расейцаў знізіць здольнасць акупантаў весці баявыя дзеянні супраць украінскіх падраздзяленняў у Сумскай і Курскай абласцях.
*****
Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 25.03.25 арыенціровачна склалі:
асабовага складу — 905940 (+1180)
танкаў — 10425 (+5)
браніраваных машын — 21670 (+18)
артсістэм — 25190 (+61)
РСЗА — 1341 (+3)
сродкі СПА — 1117
самалётаў — 370
верталётаў — 335
БПЛА — 30759 (+118)
крылатыя ракеты — 3121
караблі/катэры — 28
падводныя лодкі — 1
аўтатэхніка + аўтацыстэрны — 41824 (+98)
спецтэхніка — 3785