ААН: За тры дні ў Міжземным моры патанулі 700 бежанцаў
Па прыблізных дадзеных агенцтва ААН па справах бежанцаў, у выніку крушэнняў трох непрыдатных да навігацыі судоў у Міжземным моры за тры дні патанулі па меншай меры 700 мігрантаў.
Агенцтва ААН па справах бежанцаў асцерагаецца, што за апошнія дні звыш 700 чалавек маглі загінуць у трох караблекрушэннях на Міжземным моры. Гаворка ідзе пра ўцекачоў, якія спрабавалі дабрацца ў Еўропу на непрыдатных да хадні па моры судах, паведаміла прэс-сакратар УВКБ Карлотта Сэмі агенцтву AP ў нядзелю, 29 мая.кантэкст
Каля 100 чалавек лічацца зніклымі без вестак пасля таго, як адно з такіх судоў перавярнулася 25 траўня, яшчэ 550 — пасля крушэння, што адбыkjся на наступны дзень. Па словах відавочцаў, у другога карабля, які выйшаў з порта на захадзе Лівіі з 670 пасажырамі на борце, не было рухавіка, і яго вяло на буксіры іншае перапоўненае судна. Пасля таго, як пасудзіна перакулілася, выратаваліся толькі тыя, каму ўдалося даплысці да судна з рухавіком — каля 25 чалавек. Пасля гэтага яшчэ 79 чалавек былі выратаваны міжнароднай патрульнай службай, якая таксама выявіла 15 целаў.
Трэцяе караблекрушэнне адбылося 27 траўня, паведаміла Сэмі. 135 чалавек атрымалася выратаваць, з вады дасталі 45 целаў, невядомая колькасць мігрантаў з гэтай лодкі лічыцца прапаўшымі без вестак. «Калі скласці гэтыя змрочныя лічбы, то, паводле нашых ацэнак, загінулі не менш за 700 чалавек — дакладных дадзеных аб ліках і імёнах ахвяр у нас няма» ,— сказала прэс-сакратар агенцтву dpa.
Тых, хто выжыў даставілі ў італьянскія партовыя гарады Таранцей і Поццалло.
Раней выданне Spiegel Online паведаміла, што гэтым летам з Лівіі ў Італію па Міжземным моры могуць адправіцца ад 200 да 500 тысяч мігрантаў. Стала вядома, што ЕС мае намер узмацніць ваенную прысутнасць у берагоў Лівіі з мэтай спынення нелегальнай міграцыі. Еўразвяз таксама плануе дамовіцца з новым лівійскім урадам аб сумесным стварэнні «часовых лагераў для прыёму мігрантаў і бежанцаў».
Паводле dw.com