851-шы дзень вайны. Расійскія сілы актывізуюцца ў іншых частках тэатра ваенных дзеянняў

 Расейскія сілы, мяркуючы па ўсім, узмацняюць тэмп сваіх наступальных аперацый у Данецкай вобласці, адначасова зніжаючы інтэнсіўнасць нападаў на поўначы Харкаўскай вобласці, заўважылі аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW). 

Наступствы атакі на Харкаў

Наступствы атакі на Харкаў

Па падліках ISW, расійскае камандаванне мела намер правесці наступальную аперацыю ў Харкаўскай вобласці, каб засяродзіць украінскую жывую сілу і дэфіцытную тэхніку ўздоўж паўночнай мяжы і даць расійскім войскам магчымасць зноў актывізаваць наступальныя аперацыі на іншых, больш важных участках тэатра ваенных дзеянняў, асабліва ў Данецкай вобласці. Украінскія крыніцы пацвердзілі, што некаторыя ўкраінскія сілы перадыслакавалі падраздзяленні на Харкаўскі кірунак з Данецкай вобласці, таму расейскія сілы могуць выкарыстоўваць гэтую меркаваную слабасць украінскіх ліній для ўзмацнення нападаў, асабліва на кірунку Тарэцк-Горлаўка. 

Пры гэтым, як адзначаюць аналітыкі інстытута, палітыка ЗША па-ранейшаму забараняе ўкраінскім сілам наносіць удары па законным ваенным мэтам на расейскай тэрыторыі ў зоне дзеяння ўкраінскіх HIMARS, і расейцы выкарыстоўваюць гэтую забарону для падтрымкі баявых аперацый на поўначы Харкаўскай вобласці і ў іншых рэгіёнах Украіны.

ISW аналізуе некалькі заяваў амерыканскіх вайскоўцаў і палітыкаў, з якіх можна зрабіць выснову, што ЗША дазволяць украінскім сілам наносіць удары па расейскіх вайсковых аб'ектах толькі ў тым выпадку, калі расейцы спачатку прадэманструюць, што вядуць актыўныя баявыя дзеянні або актыўна рыхтуюцца да іх.

Са слоў неназванага ўкраінскага артылерыйскага камандзіра, якога цытуе Associated Press, украінскія сілы маглі б нанесці ўдар па камандных пунктах расейскіх брыгад і ўсёй расейскай паўночнай групоўцы войскаў, калі б ЗША ўхвалілі выкарыстанне Украінай сістэмы ATACMS для нанясення ўдараў па расейскай тэрыторыі, але цяпер не могуць, бо Расея размясціла такія элементы камандавання і кіравання ў зоне, выдаленай ад лініі фронту на 100-150 кіламетраў.

Захад захоўвае магчымасць істотна падарваць размах расейскіх аперацый, дазволіўшы Украіне выкарыстоўваць пададзеную Захадам зброю для нанясення ўдараў па расейскіх аператыўных тылах і раёнах у глыбокім тыле на расейскай тэрыторыі

Расейскія СПА змогуць паражаць цэлі на 48% паветранай прасторы Украіны, калі расейцы разгорнуць пускавыя ўстаноўкі с-400 на тэрыторыі Расеі па-за зонай дзеяння HIMARS, аснашчаных ракетамі GMLRS. Такое разгортванне ўскладніць магчымасці УСУ выкарыстоўваць самалёты бліжэй да прыфрантавых раёнаў або наносіць удары па раёнах, адкуль зыходзіць расейская паветраная пагроза.

Частковая адмена забароны ўжо дала станоўчы эфект, адзначае ISW. Газета Washington Post цытуе камандзіра разведвальнага батальёна 57-й брыгады ўкраінскіх войскаў, які заявіў, што Расея не нанесла ніводнага ракетнага ўдару сістэмамі с-300 па Харкаве (незразумела, ці меў суразмоўца на ўвазе горад Харкаў або Харкаўскую вобласць) з тых часоў, як адміністрацыя Байдэна часткова зняла санкцыю ў канцы траўня 2024 года.

*****

У бальніцах Харкаўскай вобласці пасля абстрэлаў РФ знаходзіцца 41 пацярпелы, сярод іх трое дзяцей.

Кіраўнік адміністрацыі Алег Сінегубаў адзначыў, што чацвёра пацыентаў у цяжкім стане, іх прааперавалі. Стан дзяцей 12 і 13 гадоў сярэдні з пазітыўнай дынамікай. Яшчэ адна 17-гадовая дзяўчына лечыцца амбулаторна. 

Ён дадаў, што даныя не канчатковыя і людзі працягваюць звяртацца па меддапамогу пасля абстрэлаў.

*****

Украінскія вайскоўцы знішчылі ў РФ склад “Шахедаў” і ліквідавалі інструктараў

У вайскова-марскіх сілах УСУ пацвердзілі знішчэнне склада “Шахедаў” і спадарожнай інфраструктуры ў Краснадарскім краі РФ. Удар адбыўся ў ноч на 21 чэрвеня, цяпер з'явіліся спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачныя наступствы ўдару.

1719117991_1275.webp

Таксама былі знішчаны кваліфікаваныя інструктары, якія рыхтавалі персанал па абслугоўванні пускаў “Шахедаў”, і курсанты, якіх вучылі наносіць удары па тэрыторыі Украіны з дапамогай іранскіх беспілотных сістэм.

У ВМС УСУ адзначылі, што ўдар быў нанесены ва ўзаемадзеянні са Службай бяспекі Украіны.

“Новыя спадарожнікавыя здымкі пацвярджаюць знішчэнне ў ноч на 21 чэрвеня месцаў захоўвання і падрыхтоўкі да ўжывання "Shahed-136/Герань-2", навучальных карпусоў, пунктаў кіравання і сувязі разлікаў гэтых БпЛА, размешчаных у Краснадарскім краі", — гаворыцца ў паведамленні.

*****

Уначы РФ нанеслая ракетныя ўдары па Кіеўшчыне.

Паводле кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі, у выніку падзення аскепкаў ракет у адным з населенных пунктаў пашкоджаны 6 шматпавярховікаў і больш за 20 прыватных будынкааў. У памяшканнях выбітыя шыбы, балконы, пашкоджаныя фасады ды дахі.  Таксама пашкоджаны будынкі АЗС, аптэкі, прадпрыемствы, адміністратыўныя будынкі і аўтамабілі. Вядома пра двух параненых.

*****

Украінцы павінны пачаць працаваць, ці ехаць у Заходнюю Украіну, заявіў нямецкі палітык.

“Неабходна прапаноўваць працу, і гэта павінна быць часткай інтэграцыі. Павінен прымяняцца базавы прынцып: пачаць працу або вярнуцца ў бяспечныя раёны Заходняй Украіны!”,  лічыць старшыня апазіцыйнай партыі ХСС у Бундэстагу Аляксандр Добрындт.

screenshot_from_2024_06_23_11_57_51.png

Блок ХДС-ХСС па выніках выбараў у Еўрапарламент заняў першае месца па Германіі і лічыцца найбольш верагодным пераможцам выбараў у Бундэстаг у канцы лета 2025 года.

У цяперашнюю кіруючую кааліцыю блок не ўваходзіць і на прыняцце рашэння ўрада Германіі ў дачыненні да ўкраінцаў не ўплывае.

*****

Пагроз з боку Беларусі пакуль няма, адзначае Дзяржпамежслужба Украіны.

Па словах прадстаўніка ДПСУ Андрэя Дземчанкі, памежнікі не бачаць зменаў непасрэдна на мяжы з Беларуссю. Там не адбываецца ані перакідання, ані назапашвання тэхнікі і вайскоўцаў.

“Беларусь пастаянна праводзіць то навучанне, то праверку гатоўнасці. Але калі казаць пра пагрозу — калісьці Расея трымала там пэўную колькасць сваіх войскаў, падраздзяленняў і іх колькасць магла дасягаць 10-12 тысяч вайскоўцаў, то цяпер у іх няма там падраздзяленняў, якія можна было б ужыць супраць Украіны”, — дадаў Дземчанка.

*****

Агульныя баявыя страты праціўніка з 24.02.22 па 23.06.24, як паведамляе Генштаб УСУ, арыентыровачна склалі:

асабістага складу — 534360 (+1270) чалавек,

танкаў — 8019 (+10) адз,

баявых браніраваных машын — 15398 (+15) адз,

артылерыйскіх сістэм — 14195 (+61) адз,

РСЗА — 1108 (+2) адз,

сродкі СПА — 863 (+2) адз,

самалётаў — 359 (+0) адз,

верталётаў — 326 (+0) адз,

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 11355 (+50),

крылатыя ракеты — 2321 (+13),

караблі / катэры — 28 (+0) адз,

падводныя лодкі — 1 (+0) адз,

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 19248 (+44) адз,

спецыяльная тэхніка — 2377 (+8) адз.