«1984» Оруэла. Дасье ў карыкатурах
Размовы вакол прававога статусу кнігі Оруэла «1984» у Беларусі — нядрэнная нагода, каб узгадаць, якое месца займае твор у свеце палітычнай карыкатуры.
Упершыню раман «1984» быў апублікаваны 8 чэрвеня 1949 года і адразу выклікаў захапленне крытыкі. Да канца мінулага стагоддзя года раман быў перакладзены на больш за 65 моў. Дзеянне рамана, нагадаем, адбываецца ў 1984 годзе ў Акіяніі — дзяржаве з жорсткім таталітарным ладам і культам Вялікага Брата. У класічнай версіі Вялікі Брат выглядаў прыкладна так.
Менавіта тэма «Вялікага Брата» як абсалютнага дыктатара аказалася адной з самых запатрабаваных у карыкатуры. Многіх аўтарытарных палітыкаў імкнуліся адлюстраваць у выглядзе алюзіі на дыктатара з кнігі Оруэла. Напрыклад, турэцкага лідара Таіпа Эрдагана, які хоча ўзяць пад кантроль сацыяльныя сеткі.
Або Уладзіміра Пуціна.
Яшчэ адзін папулярны сюжэт, які мастакі запазычылі з кнігі «1984», — тэма татальнага сачэння. У наш час —— час паўсюдных камер відэаназірання —— яна аказалася вельмі папулярнай.
У апошні час тэма татальнага кантролю знайшла новае гучанне. У ролі «Вялікага Брата», на думку многіх, сёння выступаюць сацыяльныя сеткі, уладальнікі якіх могуць збіраць інфармацыю аб карыстальніках. Тэматычная карыкатура на гэты конт.
Між тым сёння свет перажывае ўсплёск аўтарытарнага папулізму. Іранічна каментуючы трэнд, адзін з мастакоў не выключае, што хутка персанаж «Вялікі Брат» будзе пазітыўным вобразам.
Акрамя ўсяго іншага дзякуючы Оруэлу ў нашу лексіку ўвайшлі некаторыя паняцці з яго рамана.
Напрыклад «двухдумства», «паліцыя думак», «думказлачынства», «навамоўе» і «2 + 2 = 5». Апошні выраз выкарыстоўваўся графікамі таксама для ілюстрацыі ролі тэлебачання для маніпулявання насельніцтвам.
Ну і, нарэшце, не прайшлі графікі міма змрочнай атмасферы на старонках «1984». Часам для таго, каб перадаць змрочны фон таго, што адбываецца, дастаткова проста паказаць на малюнку лічбу «1984». У гэтым плане аўтар наступнай карыкатуры проста патрапіў у яблычак.