Зяленскі і Байдэн пагаварылі пра новыя санкцыі
Сёння, 30 сакавіка, адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў пра тэлефонную размову з Джо Байдэнам, якая адбылася сёння.
«Падзяліўся ацэнкай сітуацыі на полі бою і за сталом перамоў. Гаварылі пра канкрэтную абаронную падтрымку, новы пакет узмоцненых санкцый, макрафінансавую і гуманітарную дапамогу», — напісаў ён у Twitter.